
"Фердынанд Рушчыц – адзін з найслаўнейшых мастакоў часоў Маладой Польшчы, які прадстаўляў сімвалістычны накірунак мастацтва мадэрнізму – так можна коратка, амаль тэлеграфічна, характарызаваць асобу мастака, які прыйшоў на свет тут, у Багданаве, у 1870 годзе."
"Сёння ў нас ёсць шанс таксама паспяхова, як і Фердынанд Рушчыц, прыняць рашэнні і надаць ім канкрэтныя абрысы. Дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам імя Ф. Рушчыца “Nec Mergitur” разам з партнёрамі – Нацыянальным мастацкім музеем у Мінску, Адміністрацыяй Валожынскага раёна, мясцовым аддзелам “Польскай Мацежы Школьнай”, а таксама з усімі, хто ахвотна далучаецца да супрацоўніцтва ў справе годнага ўшанавання Фердынанда Рушчыца і яго спадчыны на багданаўскай зямлі – маем магчымасць рэалізаваць досыць значны праект у рамах польска-беларускага культурнага супрацоўніцтва..."
"Як у мастацкай творчасці Фердынанда Рушчыца дамінантай выступае чысты пейзаж,так няхай і ў нашай працы пераважае паразуменне і поспех у імя сумеснай культурнай спадчыны, аб якой нельга не памятаць."
вул. Савецкая, 1, у Багданаве
54°10'34.8"N 26°06'27.9"E
54.176328, 26.107737
ul. Filtrowa 68/38A, 02-057 Warszawa