
На канферэнцыі быў прадстаўлены праект сталай выставы музея Фердынанда Рушчыца ў Багданаве (Беларусь, філіял Школы мастацтваў), падрыхтаваны польскімі спецыялістамі.
Будынак у Багданаве, у якім плануецца заснаваць музей, патрабуе рамонту з мэтай адаптацыі яго да патрэб сталай экспазіцыі. У гэтым будынку цяпер знаходзіцца філіял Школы мастацтваў і мясцовае аддзяленне Белпочты. Існуючы праект выставы разлічаны на 5 залаў. Беларускі бок таксама прыкладвае неабходныя намаганні для заснавання музея Ф.Рушчыца ў гэтым будынку, плануючы уключыць яго ў структуру краязнаўчага музея ў Валожыне.
Знаёмства з сталай экпазіцыяй плануецца ў выглядзе паступовага пераходу з адной залы да другой (анфілада), дзеля чаго патрэбна зрабіць праходы ў сценах паміж пакоямі. Гледачы будуць мець магчымасць знаёміцца з апавядальным і іканаграфічным зместам, дзякуючы разнастайным сродкам падачы інфармацыі, у тым ліку – з дапамогай мультымедыйных прыстасаванняў. Галоўная мэта – аднаўленне і замацаванне памяці аб знакамітым польскім мастаку Фердынандзе Рушчыцу, які жыў і тварыў у Багданаве. Дэманстрацыя галоўных аб’ектаў плануецца з прымяненнем навейшых экспазіцыйных матэрыялаў і сучасных музейных тэхналогій:
Эфект перадачы інфармацыі дапоўніцца дзякуючы мантажу чорна-белых вялікафарматных і галаграфічных друкаў з датыковымі лінкамі, каляровымі рэпрадукцыямі або мультымедыйнымі кантэнтамі з прыстасаваннямі для рэканструкцыі працэсаў і аб’ектаў.