
На час рамонту будынку ў Багданаве для ўвасаблення памяці пра асобу мастака, яго сям’ю і творчасць (экспазіцыя ў Багданаве, Валожыне, Мінску)
Запланаваная мабільная выстава будзе зроблена на аснове экспазіцыйных рам з двухбаковымі графічнымі панэлямі, прымацаванымі да рам магнітамі. Рамы-модулі дадуць магчымасць шматлікіх варыянтаў расстаноўкі і дэманстрацыі, а таксама стварэння фармальна складанай выставачнай прасторы. Ва ўнутранай ніжняй частцы панэлі будуць знаходзіцца прыстасаванні для балансу канструкцый. Запраектаваны 2 тыпы ўстаноўкі эспазіцыйных рам: варыянт Х з адвольным пункам мантажа, а таксама варыянт С, калі можа быць выкарыстана досыць значная экспазіцыйная паверхня. Запланаваны 24 экспазіцыйныя панэлі, якія могуць быць устаноўлены ў рознага тыпу канфігурацыях.